Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 14:22

ДПК: у выхадныя кантрольныя службы Літвы, Польшчы і Латвіі прапускалі транспарт з затрымкамі

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу выхадных суседнія кантрольныя службы прапускалі транспарт з затрымкамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Так, праз літоўскія і польскія пункты пропуску ў краіны Еўрасаюза ўехала 45 працэнтаў і 34 працэнты фур ад нормы адпаведна. Латвійскі бок прапусціў на сваю тэрыторыю 56 працэнтаў грузавога транспарту ад устаноўленых дамоўленасцей.

Агульная колькасць легкавога транспарту, прапушчанага суседнімі краінамі, склала 72 працэнты ад нормы.

Менш за ўсё аўто аформілі ў літоўскім пагранпераходзе "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") - 41 працэнт і польскім "Цярэспалі" (Брэст) - 36 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі