Фота з архіва
10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На працягу апошніх дзён сярэднясутачная чарга на выезд у Польшчу складае больш за 2 тыс. транспартных сродкаў, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта Антон Бычкоўскі.
"У пікавыя дні, якія прыпалі на святочныя выхадныя, у чарзе на выезд праз аўтадарожны пасажырскі пункт пропуску "Брэст" знаходзілася да 2700 легкавых аўтамабіляў і больш за 110 аўтобусаў, - расказаў Антон Бычкоўскі. - Нягледзячы на ўзросшы паток, супрацоўнікі кантралюючых службаў сумежнага польскага пункта пропуску "Цярэспаль" афармляюць у сярэднім за суткі ад 30 да 40 працэнтаў транспарту ад нормы пры намінальнай прапускной здольнасці 1700 аўтамабіляў".
Пры гэтым з шасці існуючых аўтадарожных пагранпераходаў на польскім напрамку функцыянуюць толькі два - адзін пасажырскі і адзін грузавы. Астатнія закрыты па ініцыятыве сумежнага боку.
"Беларускім бокам прымаюцца ўсе магчымыя меры для забеспячэння максімальна хуткага афармлення асоб і транспартных сродкаў, якія выязджаюць, вымушаных чакаць перасячэння граніцы. Вадзіцелі легкавых аўтамабіляў маюць магчымасць зарэгістравацца ў электроннай чарзе і прыбыць у пункт пропуску да пэўнага часу, а рэйсавыя і турыстычныя аўтобусы размяркоўваюцца па стаяначных месцах на тэрыторыі пагранперахода", - дапоўніў Антон Бычкоўскі.-0-