ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2023, 11:37

ДПК: самы загружаны маршрут для легкавушак - польскі "Цярэспаль"

Фота з архіва
Фота з архіва

7 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Самы загружаны маршрут для легкавушак - польскі "Цярэспаль". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

Па стане на 10.00 чэргі грузавікоў фіксуюцца перад літоўскім пунктам пропуску "Райгардас" (сумежны "Прывалка") і польскім "Кукурыкі" ("Казловічы"). Літоўскія і польскія кантрольныя службы за суткі аформілі 33 працэнты і 56 працэнтаў фур ад нормы адпаведна.

Самы загружаны маршрут для легкавушак праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст)". Польскі бок аформіў усяго 33 працэнты аўто ад нормы. За мінулыя суткі чэргі таксама фіксаваліся перад літоўскімі пунктамі пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Райгардас" ("Прывалка") і "Шумскас" ("Лоша").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі