Фота ДПК
8 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У пункце пропуску "Беняконі" прадаўжаюцца рамонтныя работы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
У ведамстве адзначылі, што ў аўтадарожным пункце пропуску "Беняконі" (сумежны літоўскі - "Шальчынінкай") да 23 ліпеня прадоўжацца работы па рамонце дарожнага пакрыцця.
У сувязі з гэтым рух транспартных сродкаў будзе арганізаваны па асобных палосах праезнай часткі. "Вадзіцелям трэба кіравацца часовай схемай арганізацыі дарожнага руху і выконваць патрабаванні дарожных знакаў", - дадалі ў ДПК.
У ведамстве рэкамендавалі ўлічваць гэтыя звесткі і выбіраць альтэрнатыўныя маршруты руху.-0-