ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 28 чэрвеня 2022
Мінск +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 студзеня 2022, 11:42

ДПК: польскі бок распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю адносна пашкоджання пагранічнага знака

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскі бок распаўсюджвае непраўдзівую інфармацыю адносна пашкоджання пагранічнага знака. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

"У сувязі з тым, што польскі бок распаўсюджвае недакладную інфармацыю адносна інцыдэнту з пагранічнымі знакамі, а таксама скажае рэальную карціну здарэння, паведамляем наступнае. Па факце пашкоджання 17 студзеня пагранічнага слупа беларускі бок своечасова паведаміў польскім калегам праз аператыўна-дзяжурную службу, а таксама па лініі пагранічных упаўнаважаных. Гэту інфармацыю пагранварта Польшчы публічна пацвердзіла. Акрамя гэтага інцыдэнту 15 студзеня беларускім бокам была зафіксавана адсутнасць шчыткоў з гербамі яшчэ на трох пагранічных слупах, аб чым таксама праінфармаваны польскія прадстаўнікі па ўсіх каналах. Згодна з двухбаковымі дамоўленасцямі, кожны бок абавязаны інфармаваць сумежны бок аб назіраемых фактах пашкоджвання знакаў або іх элементаў. Польскія ваеннаслужачыя, якія візуальна назіралі пашкоджанні або адсутнасць шчыткоў на беларускіх пагранічных слупах, ні ў адным з выпадкаў не інфармавалі беларускі бок", - расказалі ў ДПК.

У ведамстве адзначылі, што па існуючай практыцы ва ўмовах пандэміі COVID-19 рабочыя сустрэчы па такіх сітуацыях апошнім часам не праводзяцца. Урэгуляванне пагранічных інцыдэнтаў ажыццяўляецца ў рамках перапіскі апарату пагранічных упаўнаважаных.

"На размешчаным у сетцы відэа, якое з 18 студзеня распаўсюджваецца прадстаўнікамі Польшчы, выразна паказаны прадстаўнікі следча-аператыўнай групы, якая прыбыла па факце пашкоджання пагранічнага слупа, а не супрацоўнікі органаў пагранічнай службы. З месца здарэння ўзяты таблічка з выявай дзяржаўнага герба, металічныя шарыкі. У мэтах усталявання магчымай траекторыі палёту шарыкаў таксама аглядаўся ўчастак прылеглага ляснога масіву, - дадалі ў ДПК. - Польшча мэтанакіравана надае гэтаму інцыдэнту інфармацыйны імпульс, выкарыстоўваючы ўласную правераную тактыку - больш укідаў і менш праўды".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі