
Фота з архіва
26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кантрольныя службы пункта пропуску "Баброўнікі" аформілі ўсяго 19 працэнтаў фур ад нормы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"Найбольшая колькасць фур адзначаецца перад пунктам пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца"), сумежны бок прапусціў на сваю тэрыторыю ўсяго 19 працэнтаў фур ад нормы", - расказалі ў ДПК.
Затрымкі ў афармленні легкавушак адзначаюцца ў польскім пункце пропуску "Цярэспаль" ("Брэст"). Тут аформлена ўсяго 33 працэнты аўто ад нормы.-0-