Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2022, 11:13

ДПК: на ўезд у Польшчу і Літву фіксуецца павелічэнне колькасці фур

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ўезд у Польшчу і Літву фіксуецца павелічэнне колькасці фур. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Праз літоўскія пагранпераходы "Лаварышкес" ("Катлоўка"), "Мядзінінкай" ("Каменны Лог"), "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Райгардас" ("Прывалка") у краіны ЕС уехаў 41 працэнт велікагрузаў ад нормы, а праз польскі "Баброўнікі" ("Бераставіца") - толькі 34 працэнты.

Вялікая колькасць грузавікоў таксама фіксуецца на маршруце з Літвы ў Беларусь праз пагранпераходы "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") і "Шальчынінкай" ("Беняконі"). Сумежныя кантрольныя службы на гэтых напрамках аформілі толькі 38 працэнтаў грузавікоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі