
20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на пагаршэнне ўмоў надвор'я і кантракты, дзеянне якіх заканчваецца ў грузаперавозчыкаў, літоўскія кантрольныя службы не спяшаюцца вырашаць праблему чэргаў на граніцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Па стане на 10.00 найбольшая чарга фур фіксуецца перад літоўскім пунктам пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог"), кантрольныя службы якога за два дні прапусцілі на сваю тэрыторыю 16 працэнтаў велікагрузаў ад нормы. Усяго ўезду ў Літву чакаюць больш за 1 тыс. грузавікоў.
У польскім пункце пропуску "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") сумежныя кантрольныя службы прынялі на сваю тэрыторыю 54 працэнты велікагрузаў.
Найбольш загружаным для легкавога транспарту застаецца маршрут праз польскі "Цярэспаль" (сумежны "Брэст"). У пятніцу вечарам чарга дасягнула 300 адзінак легкавушак. За выхадныя дні праз гэты пагранпераход у краіны ЕС прайшло 37 працэнтаў легкавых аўто ад нормы.-0-