Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 верасня 2020, 16:12

ДПК: хасіды-паломнікі праходзяць пагранічны кантроль у Беларусь

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Хасіды-паломнікі праходзяць пагранічны кантроль у Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.

"Па стане на 14.00 сённяшняга дня колькасць замежных грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі паміж пунктамі пропуску "Новая Гута" і "Новыя Ярылавічы", складае прыкладна 10 чалавек", - расказалі ў ДПК.

Напярэдадні, у выніку рашэння большасці паломнікаў вярнуцца ў Беларусь, пагранічнікамі быў павялічаны колькасны склад ваеннаслужачых у зменах пагранічных нарадаў у пункце пропуску. "Гэта дало магчымасць за бягучыя суткі аформіць больш за 1000 названых замежных грамадзян. Усе яны арганізавана адправіліся на тэрыторыю Беларусі", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі