Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2023, 11:11

ДПК: да выхадных колькасць легкавушак на ўезд у Польшчу істотна павялічылася

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да выхадных колькасць легкавых аўто на ўезд у Польшчу істотна павялічылася. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Вялікая колькасць легкавушак адзначаецца перад польскімі пунктамі пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца") і "Цярэспаль" ("Брэст"). За суткі сумежны бок прапусціў на сваю тэрыторыю 48 працэнтаў аўто ад нормы.

На працягу тыдня фуры ў чарзе знаходзіліся толькі перад польскім пунктам пропуску "Баброўнікі" ("Бераставіца"). Яго кантрольныя службы з панядзелка афармлялі каля 20 працэнтаў велікагрузаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі