Фота з архіва
19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарга легкавушак на ўезд у Польшчу з панядзелка павялічылася ў чатыры разы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўным пагранічным камітэце.
Пасля ўвядзення забароны ўладамі Літвы і Латвіі транспартныя патокі пераразмяркоўваліся на польскі напрамак. Перад адзіным функцыянуючым для легкавушак польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") стаіць 240 аўто. Супрацоўнікі "Цярэспаля" з пачатку тыдня прынялі 35 працэнтаў легкавых аўтамабіляў ад нормы.
Перад літоўскімі пунктамі пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") на ўезд у ЕС фіксуецца 110 аўто. Літоўскія кантрольныя службы на працягу тыдня прымалі на сваю тэрыторыю амаль 55 працэнтаў транспарту ад нормы.
Самы загружаны для фур маршрут у ЕС праходзіць праз літоўскі пункт пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог"). Літоўскі бок з панядзелка прапусціў каля 13 працэнтаў транспарту.
Кантрольныя службы польскага пункта пропуску "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы") прымалі на сваю тэрыторыю ў сярэднім 60 працэнтаў грузавікоў. Праз латвійскі пункт пропуску "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у ЕС прайшло 45 працэнтаў фур ад нормы.
Па стане на 10.00 перад польскім "Цярэспалем" і літоўскім "Мядзінінкаем" уезду ў ЕС чакаюць 30 і 4 аўтобусы адпаведна.-0-