Фота з архіва
26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 4,3 тыс. легкавушак знаходзяцца ў чарзе на ўезд у Польшчу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Самы загружаны маршрут для легкавога транспарту праходзіць праз польскі пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст"), у чарзе тут знаходзяцца 4328 легкавушак. Сумежны бок выканаў норму па пропуску на 38 працэнтаў.
На літоўскім напрамку перад "Мядзінінкаем" (сумежны "Каменны Лог") у чаканні знаходзяцца 300 аўтамабіляў, перад "Шальчынінкаем" (сумежны "Беняконі") - 180. Супрацоўнікі гэтых пагранпераходаў за суткі прынялі з Беларусі 56 працэнтаў легкавушак ад нормы.
Найбольшая колькасць грузавікоў знаходзіцца перад літоўскім пунктам пропуску "Мядзінінкай" - 340 фур. За 24 гадзіны яго кантрольныя службы аформілі 16 працэнтаў машын ад нормы. Больш за 240 адзінак грузавога транспарту фіксуецца перад літоўскім "Шальчынінкаем", яго супрацоўнікі аформілі 35 працэнтаў велікагрузаў.-0-