Фота з архіва
11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3,9 тыс. легкавых і грузавых аўто чакаюць на граніцы ўезду ў ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") фіксуецца 2470 адзінак легкавых аўто і 55 аўтобусаў. У суботу чарга на ўезд у Польшчу дасягнула 2630 легкавушак. Сумежны бок за два дні прыняў на сваю тэрыторыю 35 працэнтаў аўто ад нормы.
Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур. Перад паграпераходамі "Шальчынінкай" ("Беняконі") і "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") фіксуецца 780 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю. Праз гэтыя пункты пропуску ў Літву прайшло 19 працэнтаў аўто ад нормы. Акрамя таго, перад "Шальчынінкаем" і "Мядзінінкаем" у чарзе знаходзяцца 190 легкавушак.
Супрацоўнікі латвійскага пагранперахода "Патэрніекі "("Грыгароўшчына") з пятніцы прынялі на сваю тэрыторыю 34 працэнты грузавікоў ад нормы. Уезду ў Еўрасаюз тут чакаюць 500 фур.-0-