Сцяг Чацвер, 17 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 чэрвеня 2025, 11:59

ДПК: больш за 3,2 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз
 

Фота з архіва
Фота з архіва
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 3,2 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

Найбольшая чарга легкавога транспарту фіксуецца перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") - 1880 аўтамабіляў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за 24 гадзіны прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 30 працэнтаў транспарту ад нормы. Таксама перад названым пагранпераходам знаходзяцца 5 аўтобусаў.

Менш за ўсё фур за суткі прайшло на сумежную тэрыторыю праз літоўскі пагранпераход "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог"), яго кантрольныя службы аформілі толькі 10 працэнтаў транспарту ад нормы. Супрацоўнікі "Шальчынінкая" ("Беняконі") прапусцілі 38 працэнтаў фур.

Перад латвійскім пагранпераходам "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") сабралася 370 адзінак грузавога транспарту. Латвійскія кантрольныя службы за 24 гадзіны прынялі з Беларусі 37 працэнтаў аўто ад нормы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі