Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 3 тыс. транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Больш за 900 велікагрузаў прастойваюць перад літоўскімі пунктамі пропуску. За суткі менш за ўсё транспарту на гэтым напрамку прынялі на сваю тэрыторыю ў пагранпераходзе "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - усяго 14 працэнтаў грузавікоў ад нормы, а гэта 69 фур з 500 магчымых. Праз "Шальчынінкай" ("Беняконі") за суткі ў ЕС заехала 29 працэнтаў грузавога транспарту.
Перад пунктам пропуску "Кукурыкі" ("Казловічы") 1340 аўто чакаюць уезду ў Польшчу. За суткі сумежны бок прыняў на сваю тэрыторыю 54 працэнты грузавікоў ад нормы.
Перад адзіным даступным латвійскім пагранічным пераходам "Патэрніекі" ("Грыгароўшчына") знаходзіцца 400 грузавікоў. Сумежныя кантрольныя службы аформілі 30 працэнтаў аўто ад нормы.
Чарга легкавога транспарту фіксуецца толькі перад польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" ("Брэст") - 415 аўтамабіляў. Супрацоўнікі гэтага пагранперахода за суткі прынялі на сваю тэрыторыю ўсяго 36 працэнтаў транспарту.-0-