Сцяг Нядзеля, 15 сакавіка 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 ліпеня 2025, 13:08

ДПК: больш за 1,6 тыс. фур і 400 легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў ЕС
 

Фота з архіва
Фота з архіва
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 1,6 тыс. фур і 400 легкавушак чакаюць на граніцы ўезду ў Еўрасаюз. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

У пагранічным ведамстве адзначылі, што найбольш загружаным напрамкам для фур застаецца літоўскі. Тут уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць 990 велікагрузаў. Кантрольныя службы пунктаў пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") за мінулыя суткі прынялі на сваю тэрыторыю 14 працэнтаў і 31 працэнт грузавікоў ад нормы адпаведна.

У чарзе на ўезд у Латвію перад пагранпераходам "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") знаходзяцца 650 грузавых аўто. За 24 гадзіны праз гэты пункт пропуску ў ЕС уехала 38 працэнтаў транспарту.

Істотная колькасць легкавога транспарту фіксуецца перад польскім паграпераходам "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") - 415 аўто. За суткі сумежны бок прыняў 608 з 1700 легкавушак, што складае 36 працэнтаў ад нормы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі