ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 22 верасня 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 верасня 2020, 10:42

ДПК: больш за 1,2 тыс. грамадзян Ізраіля аформлена ў пункце пропуску "Новая Гута"

Фота з архіва
Фота з архіва

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На беларуска-ўкраінскай граніцы ў раёне пункта пропуску "Новая Гута" па стане на раніцу 17 верасня аформлена больш за 1,2 тыс. грамадзян Ізраіля. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным Telegram-канале Дзяржпагранкамітэта, паведамляе БЕЛТА.

"Па стане на 8.00 сёння ў перыяд з 14 па 17 верасня ў пункце пропуску "Новая Гута" на выезд з Беларусі аформлена 1 216 грамадзян Ізраіля, з іх дзяцей да 12 гадоў - 84 чалавекі, ад 12 да 18 гадоў - 253 чалавекі", - расказалі ў ведамстве.

Нягледзячы на папярэджанне з боку беларускіх пагранічнікаў аб закрыцці ўкраінскім бокам сумежнага пункта пропуску "Новыя Ярылавічы" з 16 да 27 верасня, названыя замежныя грамадзяне прадаўжаюць знаходзіцца на тэрыторыі паміж украінскім і беларускім пунктамі пропуску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі