Фота з архіва
14 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 400 легкавушак чакаюць уезду ў Еўрасаюз. Актуальнай статыстыкай чэргаў на граніцах з БЕЛТА падзяліліся ў Дзяржпагранкамітэце.
Чарга легкавых транспартных сродкаў на ўезд у Еўрасаюз не змяншаецца з прычыны нерытмічнай работы кантрольных службаў сумежных краін. Па стане на 10.00 больш за 400 легкавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз перад усімі беларускімі пунктамі пропуску. Найменшая колькасць транспарту на працягу тыдня прыбыла ў ЕС праз польскі пагранпераход "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") менш за 31 працэнт ад нормы.
Таксама ўезду ў Літву праз пункты пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") і "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") чакаюць 570 і 620 грузавікоў адпаведна. Кантрольныя службы пагранпераходу "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") з панядзелка аформілі толькі 14 працэнтаў фур ад нормы. Гэта найменшы паказчык выканання нормы пропуску сярод усіх еўрапейскіх пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю. Праз пагранпераход "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") у Латвію з пачатку тыдня ўехала 43 працэнты грузавых транспартных сродкаў. Польскі бок у "Кукурыках" (сумежны "Казловічы") прапусціў 60 працэнтаў велікагрузаў. Па стане на 10.00 уезду ў Польшчу праз пункт пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") чакаюць 12 аўтобусаў.-0-