11 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Беларуская пагранічная служба гатова да павелічэння патокаў на латвійскім і літоўскім напрамках пасля закрыцця Польшчай граніцы. Аб гэтым паведаміў 11 верасня журналістам афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беларуская пагранічная служба гатова да павелічэння патокаў на іншых напрамках у астатніх дзеючых пунктах пропуску на літоўскім і латвійскім напрамках. Разам з тым шмат што залежыць ад рытмічнасці работы і выканання тэхнічных характарыстык пунктаў пропуску па прапускной здольнасці. Да павелічэння чэргаў мы гатовы, але ўсё будзе залежаць ад эфекту бутэлечнага рыльца, што цяпер назіраецца ў сувязі з тым, як працуе сумежны бок", - сказаў Антон Бычкоўскі.
Як паведамлялася, у ДПК Беларусі 11 верасня паступіла афіцыйнае паведамленне Пагранічнай варты Рэспублікі Польшча аб закрыцці з 1.00 12 верасня па беларускім часе пунктаў пропуску на беларуска-польскай граніцы. Размова ідзе аб аўтадарожных "Брэст" - "Цярэспаль" і "Казловічы" - "Кукурыкі", а таксама чатырох чыгуначных пунктах пропуску: "Гродна" - "Кузніца Беластоцкая", "Бераставіца" - "Зубкі Беластоцкія", "Свіслач" - "Сямёнаўка", "Брэст" - "Цярэспаль". Тэрміны аднаўлення работы пунктаў пропуску польскі бок паабяцаў паведаміць дадаткова.-0-
