Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 ліпеня 2021, 11:50

ДПК: афіцыйнай рэакцыі ад Літвы наконт інцыдэнту з іракскімі мігрантамі няма

21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літва ніяк афіцыйна не адрэагавала на інцыдэнт з іракскімі бежанцамі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Антон Бычкоўскі.

"Афіцыйнай рэакцыі ад літоўскіх калег наконт інцыдэнту з пераходам беларускай граніцы іракскімі мігрантамі 18 ліпеня не паступала. У цэлым узаемадзеянне з Літвой па гэтых пытаннях складана назваць канструктыўным", - адзначыў ён.

Як паведамлялася раней, непасрэдна паблізу ад літоўскай граніцы беларускія пагранічнікі затрымалі тры групы незаконных мігрантаў, якія перайшлі граніцу з боку Літвы. Так, раніцай 18 ліпеня ваеннаслужачыя заставы "Геранёны" Лідскага пагранатрада выявілі групу з 14 грамадзян Ірака. На наступны дзень на гэтым жа ўчастку выяўлены яшчэ 7 змораных замежных грамадзян, якія прадставіліся грамадзянамі Ірака, а ў населеным пункце Клявіца яшчэ 5 чалавек - цяжарная жанчына ў шокавым стане, для якой неадкладна была выклікана хуткая дапамога, два мужчыны і двое дзяцей.

"Затрыманыя расказалі, што ў Літве знаходзіліся ў лагеры для бежанцаў. Паводле слоў грамадзян Ірака, супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры МУС Літвы выклікалі іх на допыт і прымушалі даваць паказанні аб подкупе беларускіх пагранічнікаў за дапамогу ў парушэнні граніцы. Пры гэтым затрыманых не кармілі, не давалі піць, а "гутарка" суправаджалася ўдарамі тэлескапічнай дубінкай, пра што сведчаць сінякі на розных частках цела замежных грамадзян. Адразу пасля допыту, як растлумачылі іракцы, праваахоўнікі прывезлі іх да дзяржаўнай граніцы і пад пагрозай прымянення зброі прымусілі пайсці на тэрыторыю Беларусі", - адзначылі ў ДПК.

Адзін з затрыманых на ўчастку пагранічнага паста "Клявіца" Смаргонскай пагранічнай групы таксама заявіў, што ўсе пяцёра з'яўляюцца грамадзянамі Ірака. На тэрыторыі Літвы яны былі спынены ўзброенымі людзьмі ў камуфліраванай форме. Парушальнікі аддалі ім свае пашпарты, але тыя не сталі правяраць дакументы, а парвалі і выкінулі іх. Затым грамадзян Ірака з прымяненнем фізічнага насілля выдварылі з тэрыторыі Літвы ў Беларусь.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі