Фота з архіва
9 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уезду ў Польшчу на граніцы чакаюць 1,5 тыс. легкавушак. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
Перад адзіным даступным для легкавушак польскім пунктам пропуску "Цярэспаль" (сумежны "Брэст") фіксуецца 1,5 тыс. адзінак аўто і 20 аўтобусаў. У суботу чарга на ўезд у Польшчу дасягнула 1922 легкавушак. Сумежны бок за два дні прыняў на сваю тэрыторыю 36 працэнтаў аўто ад нормы.
Літоўскі напрамак застаецца самым загружаным для фур. Перад пагранічнымі пераходамі "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") і "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") фіксуецца 920 грузавікоў, якія чакаюць уезду на сумежную тэрыторыю. Праз гэтыя пункты пропуску ў Літву праехала 18 працэнтаў аўто ад нормы.
Супрацоўнікі латвійскага пагранічнага перахода "Патэрніекі" (сумежны "Грыгароўшчына") з пятніцы прынялі на сваю тэрыторыю 38 працэнтаў грузавікоў ад нормы. Уезду ў Еўрасаюз тут чакаюць 205 фур.
Значная колькасць велікагрузаў таксама фіксуецца перад польскім пунктам пропуску "Кукурыкі" (сумежны "Казловічы"). Польскія кантрольныя службы за два дні аформілі 43 працэнты велікагрузаў.-0-