3 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 4 снежня будзе пераважаць воблачнае надвор'е, прагназуюцца ападкі, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы пераважна па паўночна-заходняй палове, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны часам пройдуць дажджы, мокры снег. Месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог - галалёдзіца. Вецер уначы паўднёвы 3-8 м/с, удзень з пераходам на ўсходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра мінімальная ўначы складзе мінус 4 - плюс 2 градусы, максімальная ўдзень - мінус 2 - плюс 4 градусы.-0-