ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 17 красавіка 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 красавіка 2021, 13:50

Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 8 красавіка

Фота з архіва
Фота з архіва

7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 8 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У чацвер будзе воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У начны і ранішні час на асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад мінус 4 да плюс 1 градуса. Удзень паветра прагрэецца да плюс 3-8 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі