Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2019, 14:11

Дождж і мокры снег чакаюцца ў Беларусі 1 лютага

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 1 лютага чакаецца воблачнае з ападкамі надвор'е, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дождж і мокры снег. У асобных раёнах прагназуецца наліпанне мокрага снегу, туман, галалёд, на дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў, удзень - ад мінус 2 да 3 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі