Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2021, 09:33

Доктар меднавук рэкамендавала цяжарным вакцынавацца ад COVID-19

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доктар медыцынскіх навук, старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Людміла Макарына-Кібак парэкамендавала цяжарным прайсці вакцынацыю супраць COVID-19. Аб гэтым яна заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Вельмі шмат гаворым сёння аб тым, што чацвёртая хваля, якая прыйшла, прырастае захварэлымі. Каранавірус змяніўся, памаладзеў. Калі раней гаварылі аб тым, што цяжарныя жанчыны не захворваюць альбо захворваюць без наступстваў, то, на жаль, ёсць цяпер і захварэлыя, і выпадкі каранавіруса ў нованароджаных. Таму мы праводзім вялікую растлумачальную работу. Гаворым аб тым, што цяжарныя жанчыны ўсё ж такі, рыхтуючыся стаць мамамі, павінны прышчапіцца і выконваць усе прафілактычныя меры", - сказала Людміла Макарына-Кібак.

Старшыня Пастаяннай камісіі адзначыла, што сама яна прышчапілася, вакцынавана і ўся яе сям'я. "Мы, вядома ж, сочым за ўзроўнем імуннай аховы і рэкамендуем усім астатнім прышчапіцца, таму што разумеем, што зможам перамагчы каранавірус, толькі калі сфарміруем калектыўны імунітэт. А калектыўны імунітэт будзе сфарміраваны, калі прышчэпленых будзе не менш як 60 працэнтаў", - сказала яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі