Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2024, 11:20

"Добраўпарадкаванне, утрыманне населеных пунктаў, транспарт". Сергяенка аб тэматыцы зваротаў выбаршчыкаў

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Значная колькасць зваротаў выбаршчыкаў, якія паступаюць дэпутацкаму корпусу, па-ранейшаму закранае сферу камунальных паслуг, добраўпарадкавання, утрымання населеных пунктаў, развіцця інфраструктуры і транспартных зносін, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У адпаведнасці з арт.103 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адно пасяджэнне ў месяц рэзервуецца для пытанняў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі і адказаў урада. Сённяшняе пасяджэнне палат Нацыянальнага сходу прысвечана тэме будаўнічага і транспартнага комплексаў, а таксама жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Гэтыя пытанні з'яўляюцца аднымі з ключавых для развіцця нацыянальнай эканомікі і забеспячэння камфортных умоў жыцця грамадзян. Яны знаходзяцца на асаблівым кантролі ў кіраўніка дзяржавы. Па выніках іх своечасовага і якаснага вырашэння людзі ў цэлым ацэньваюць эфектыўнасць дзейнасці ўсёй вертыкалі ўлады", - сказаў Ігар Сергяенка.
"Значная колькасць зваротаў выбаршчыкаў, якія паступаюць дэпутацкаму корпусу, па-ранейшаму закранае сферу камунальных паслуг, добраўпарадкавання, утрымання населеных пунктаў, развіцця інфраструктуры і транспартных зносін", - падкрэсліў спікер.

З дакладам "Аб перспектывах развіцця будаўнічага і транспартнага комплексаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі" на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі сёння выступіць намеснік прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Сівак.

Таксама ў ходзе пасяджэння члены ўрада адкажуць на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі