Сцяг Чацвер, 11 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2025, 16:41

Дні Валагодскай вобласці стартавалі ў Мінску

Скрыншот відэа Мінгарвынкама
Скрыншот відэа Мінгарвынкама
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні Валагодскай вобласці праходзяць на плошчы Свабоды ў Мінску. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінгарвыканкама.

Як расказала прадстаўнік расійскага рэгіёна Дар'я Серабракова, з 23 да 25 жніўня будзе працаваць кірмаш, дзе прадстаўлены 12 валагодскіх вытворцаў.

"Гэта і роспіс па дрэве, і чарненне па серабру. Будуць праведзены майстар-класы па пляценні валагодскіх карунак. Таксама, вядома, будуць прадстаўлены нашы знакавыя прадпрыемствы, якія ствараюць вырабы з аўчыны, вырабляюць дамашні тэкстыль, кераміку, вырабы з дрэва", - дадала яна.

Акрамя таго, 24 жніўня ў 17.00 адбудзецца канцэрт з удзелам творчых калектываў Валагодскай вобласці.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі