Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 сакавіка 2020, 16:43

Дні адкрытых дзвярэй у БДПУ пройдуць у анлайн-рэжыме

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні адкрытых дзвярэй у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка пройдуць у анлайн-рэжыме, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

"З 31 сакавіка па 3 красавіка факультэты і інстытуты БДПУ правядуць дні адкрытых дзвярэй у анлайн-рэжыме. Абітурыенты і іх бацькі ў чаце змогуць задаць пытанні дэканам факультэтаў, дырэктарам інстытутаў, выкладчыкам, студэнтам, ад іх даведацца аб асаблівасцях паступлення і навучання, насычаным навуковым, культурным і спартыўным жыцці ВНУ", - расказалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, 4 красавіка ў 11.00 пачнецца анлайн-канферэнцыя з прыёмнай камісіяй. Абітурыентам і іх бацькам раскажуць аб правілах, тэрмінах і лічбах прыёму, прахадных балах мінулага года і льготах пры паступленні. На сайце ўніверсітэта таксама ёсць рубрыка "Абітурыенту", дзе размешчана актуальная інфармацыя, што датычыцца паступлення ў вядучую педагагічную ВНУ Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі