Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 ліпеня 2025, 10:46

ДМК: у пункце пропуску "Казловічы" 23 ліпеня магчымы цяжкасці ў руху з-за рамонту электрасетак

 

Фота з архіва
Фота з архіва
22 ліпеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У пункце пропуску "Казловічы" ў сувязі з тэхнічнымі работамі 23 ліпеня з 11.00 да 14.30 будзе адсутнічаць электраэнергія, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Дзяржаўны мытны камітэт.

"23 ліпеня з 11.00 да 14.30 у пункце пропуску "Казловічы" запланавана правядзенне тэхнічных работ па рамонце сетак электразабеспячэння. У сувязі з гэтым у названы перыяд на тэрыторыі пункта пропуску будзе адсутнічаць электраэнергія", - праінфармавалі ў ДМК. У ведамстве папярэдзілі, што такія абставіны могуць выклікаць цяжкасці ў руху транспартных сродкаў, якія ідуць праз "Казловічы".

Вадзіцеляў просяць улічваць гэту інфармацыю пры планаванні перасячэння 23 ліпеня беларуска-польскага ўчастка граніцы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі