Сцяг Серада, 4 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 снежня 2024, 10:37

ДМК: пагадненне аб мытным супрацоўніцтве Беларусі і Літвы спыніць дзеянне з 27 мая 2025 года

4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства замежных спраў Літвы афіцыйна паведаміла пасольству Беларусі ў Літве аб дэнансацыі пагаднення аб мытным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДМК.

Пагадненне, якое рэгулюе мытныя адносіны дзвюх краін амаль 20 гадоў, спыніць сваё нарматыўнае дзеянне з 27 мая 2025 года.

Дакумент датычыцца ўзаемадзеяння ў многіх сферах - ад ажыццяўлення мытнага кантролю і абмену інфармацыяй да правядзення сумесных мерапрыемстваў па спыненні незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

"Фактычнае супрацоўніцтва літоўскі бок завяршыў ужо 2,5 года таму. Мытныя органы Беларусі, у сваю чаргу, да апошняга прапаноўвалі магчымыя варыянты ўзаемадзеяння, якія сумежны бок ігнараваў. Тут відавочна, што пазіцыю вызначаюць не кантрольныя органы на граніцы, а літоўскія палітыкі, якія не настроены на ўзаемадзеянне нашых краін", - расказалі ў прэс-службе ДМК.

На беларуска-літоўскай граніцы, згодна з аднабаковым рашэннем Літвы, функцыянуе толькі два пункты пропуску, у якіх пастаянна сур'ёзныя чэргі з-за нерытмічнага прыёму транспарту сумежным бокам.

"Беларуская мытня нават пасля такога кроку гатова да адкрытага і раўнапраўнага дыялогу па мытных пытаннях", - праінфармавалі ў ДМК.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі