Фота ДМК
23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны мытны камітэт падрыхтаваў растлумачэнні па тыповых памылках у афармленні мытных дэкларацый па новых правілах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.
З 1 красавіка ўступілі ў сілу рашэнні ЕЭК, якія зацвердзілі новыя структуры і фарматы транзітнай дэкларацыі, дэкларацыі на тавары. Таксама змяніўся парадак запаўнення дакументаў. Унесены і змяненні ў класіфікатары.
"Мытныя органы прааналізавалі памылкі, дапушчаныя пры запаўненні абноўленых мытных дэкларацый, вылучыўшы з іх тыповыя", - адзначылі ў прэс-службе.
Інфармацыя размешчана на сайце ДМК. Дадаткова тут можна азнаёміцца з асаблівасцямі запаўнення некаторых граф у транзітнай дэкларацыі.-0-