5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін падпісалі пакет дакументаў па выніках пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ходзе сённяшняга пасяджэння абмеркаваны шырокі спектр тэм - ад гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і фарміравання стратэгіі адзінай інфармацыйнай прасторы да адмены роўмінгу і афармлення статусу тавару Саюзнай дзяржавы. Усяго разгледжана 21 пытанне. "Усе пытанні абмяркоўваліся праз прызму забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі", - падкрэсліў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Адобраны праект дэкрэта Вышэйшага дзяржсавета СД аб адзіных правілах канкурэнцыі і абароне правоў спажыўцоў. "Гэты значны дакумент акумулюе лепшыя падыходы беларускага і расійскага заканадаўстваў у сферы абароны правоў спажыўцоў. Яго прыняцце будзе садзейнічаць умацаванню і развіццю адзінай эканамічнай прасторы Саюзнай дзяржавы і дасць магчымасць нашым грамадзянам забяспечыць высокі ўзровень абароны на перспектыву. Мы прадаўжаем уважліва сачыць за пытаннем аб выкананні роўных правоў грамадзян на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы, каб нашы людзі маглі ў поўнай і роўнай меры карыстацца тымі перавагамі, якія Саюзная дзяржава прадастаўляе ў пытаннях працоўнай дзейнасці, медыцынскай дапамогі, сацыяльных гарантый і іншых", - звярнуў увагу прэм'ер-міністр.
Таксама адобраны праект пастановы Вышэйшага дзяржсавета, які зацвярджае план арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. "У яго ўключаны найбольш значныя мерапрыемствы, якія плануецца правесці ў Беларусі і Расіі ў дні гэтага свяшчэннага для народаў нашых краін свята. І, вядома ж, галоўная мэта - увекавечыць памяць аб укладзе савецкага народа ў Вялікую Перамогу", - падкрэсліў кіраўнік беларускага ўрада.
Разгледжана таксама пытанне аб наданні статусу тавару Саюзнай дзяржавы прадукцыі беларускіх і расійскіх прамысловых прадпрыемстваў. "Экспертам абодвух бакоў трэба будзе выпрацаваць крытэрыі, па якіх такая прадукцыя можа быць аднесена да тавару СД, вызначыць сферы, дзе ён будзе прымяняцца, распрацаваць парадак яго прызнання і прысваення статусу, вырашыць шэраг пытанняў арганізацыйнага і пратакольнага характару. Гэта трэба для таго, каб канчаткова вырашыць пытанне аб прадастаўленні нацыянальнага рэжыму для ўсіх тавараў, вырабленых на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы", - зрабіў акцэнт Раман Галоўчанка.
Таксама ён паведаміў аб заснаванні медыякампаніі Саюзнай дзяржавы, зацвярджэнні яе статута і складу наглядальнага савета. Яшчэ адна важная навіна датычыцца прынятых мер для стварэння камфортных тарыфаў для карыстання паслугамі сувязі і перадачы даных на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы з 1 сакавіка 2025 года.
Яшчэ адзін важны напрамак - развіццё прыгарадных чыгуначных зносін паміж абласцямі Беларусі і суб'ектамі Расійскай Федэрацыі. "Грамадзяне Расіі і Беларусі вельмі зацікаўлены ў транспартных зносінах, асабліва ў прыгранічных раёнах. Сёння прыняты шэраг рашэнняў па арганізацыі прыгранічных прыгарадных перавозак чыгуначным транспартам. Гэта павысіць мабільнасць і аблегчыць паездкі людзей", - паведаміў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін.
Таксама прыняты дакумент аб выраўноўванні тарыфных умоў на перавозкі чыгуначным транспартам мінеральна-будаўнічых грузаў для беларускіх і расійскіх вытворцаў.
Асобная ўвага была ўдзелена гуманітарнай сферы. "Тут хачу вылучыць шэраг рашэнняў. Мы пераходзім да практычнай рэалізацыі стратэгіі навукова-тэхналагічнага развіцця Саюзнай дзяржавы. Прадоўжым стварэнне сеткавага ўніверсітэта высокіх тэхналогій Саюзнай дзяржавы. Ён будзе арыентаваны на падрыхтоўку кадраў, якія запатрабаваны нашымі эканомікамі. Сёння вызначаны апорныя ВНУ для гэтай пляцоўкі. Гэта Казанскі федэральны ўніверсітэт і Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт", - праінфармаваў Міхаіл Мішусцін.
Акрамя таго, падпісаны дакументы аб ходзе выканання Асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024-2026 гады і саюзных праграм, аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі за 2023 год і справаздачны перыяд 2024 года, аб некаторых пытаннях правапрымяняльнай практыкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні СД у частцы забеспячэння правоў грамадзян.
Сярод іншых дакументаў - аб ходзе выканання плана мерапрыемстваў па рэалізацыі ў 2022-2026 гадах канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы, аб асобных мерах па процідзеянні незаконнаму абароту тытуню, тытунёвых вырабаў.
Акрамя таго, падрыхтаваны праект дэкрэта Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы "Аб асобных мерах па процідзеянні незаконнаму імпарту тавараў на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы".

"Упэўнены, што выкананне прынятых сёння рашэнняў паслужыць рэалізацыі Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы і будзе садзейнічаць умацаванню эканомік Беларусі і Расіі, павышэнню ўзроўню жыцця нашых грамадзян", - рэзюмаваў Раман Галоўчанка.-0-
Фота Сяргея Шэлега