Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2021, 14:05

Для Украіны няма альтэрнатывы мінскай перагаворнай пляцоўцы - дэпутат Шаўчэнка

20 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украіна на афіцыйным узроўні не заяўляла аб адмове ад правядзення перагавораў па ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе ў Мінску. Альтэрнатыў мінскай перагаворнай пляцоўцы на цяперашні момант няма. Аб гэтым заявіў народны дэпутат Вярхоўнай рады Украіны Яўген Шаўчэнка, адказваючы на пытанні журналістаў пасля сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта была заява аднаго з членаў ТКГ (трохбаковай кантактнай групы. - Заўвага БЕЛТА), а потым іншыя члены абверглі гэтыя чуткі. Пакуль Украіна з мінскай пляцоўкі не выйшла, - сказаў дэпутат. - Няма ніякай іншай альтэрнатывы".

Яўген Шаўчэнка лічыць, што, нягледзячы на некаторыя складанасці ў двухбаковых адносінах, народы Беларусі і Украіны застаюцца вельмі блізкімі, таму "часовыя непаразуменні ўсё роўна адыдуць".

"Ёсць унутранае адчуванне ў мяне як у дэпутата, прадстаўніка народа, выбранага непасрэдна людзьмі, што ўкраінцы да беларусаў вельмі цёпла ставіліся, ставяцца і будуць ставіцца, нягледзячы ні на што. Гэта я магу з упэўненасцю сказаць", - падкрэсліў палітык.

Адказваючы на пытанне, якім чынам можна вярнуць ранейшыя адносіны паміж Беларуссю і Украінай, Яўген Шаўчэнка сказаў, што гэта трэба рабіць праз дыялог. "Людзі - істоты сацыяльныя. Яны знаходзяць агульную мову, калі адзін аднаго бачаць, сустракаюцца, размаўляюць. Інакш не бывае", - адзначыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі