Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Для шматдзетных сем'яў у Беларусі ў гэтым годзе пабудуюць у 1,7 раза больш жылля

Грамадства 09.01.2019 | 13:37
Фота з архіва
Фота з архіва

9 студзеня, Мінск /Вера Сяргеева - БЕЛТА/. У Беларусі ў 2019 годзе будзе ўведзена 12 тыс. кватэр для шматдзетных сем'яў, што ў 1,7 раза больш за ўзровень мінулага года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні жыллёвай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, каменціруючы пастанову Савета Міністраў ад 29 снежня 2018 года нумар 987, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Больш за ўсё кватэр для шматдзетных сем'яў увядуць у Брэсцкай і Мінскай абласцях - 2,5 тыс. і 2,1 тыс. адпаведна. У Мінску наваселле справяць амаль 1,9 тыс. сем'яў з трыма і больш дзецьмі. Перад будгаліной пастаўлена задача на працягу двух гадоў выйсці на забеспячэнне шматдзетных сем'яў жыллём на працягу аднаго года пасля іх пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Пры гэтым у першачарговым парадку на будаўніцтва жылля накіроўваюцца шматдзетныя сем'і з чатырма і больш дзецьмі. Нядаўна гэта права прадаставілі і шматдзетным сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Усяго для будаўніцтва 12 тыс. кватэр для шматдзетных сем'яў спатрэбіцца Br948,76 млн, у тым ліку Br238,88 млн уласных сродкаў грамадзян і Br709,28 млн крэдытных рэсурсаў банкаў, з якіх большую частку яны прадаставяць у адпаведнасці з указам нумар 240 аб адрасным субсідзіраванні жылля (Br639,8 млн). Дзяржаўныя субсідыі прадастаўляюцца на выплату часткі працэнтаў за карыстанне крэдытам на будаўніцтва жылля, атрыманым грамадзянамі ў любым камерцыйным банку, а шматдзетным і маладым сем'ям і дзецям-сіротам - таксама на пагашэнне часткі асноўнага доўгу па такіх крэдытах. Згодна з указам нумар 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" банкі прадаставяць Br70 млн крэдытных сродкаў.

Павялічацца аб'ёмы будаўніцтва арэндных кватэр. Згодна з апошнімі данымі, у студзені-верасні 2018 года было ўведзена 99,6 тыс. кв. м арэндных кватэр пры заданні на ўвесь мінулы год 90 тыс. кв.м. У бягучым годзе плануецца ўвесці больш за 135 тыс. кв.м арэнднага жылля. У 2018-м будаўніцтва фінансавалася ў асноўным за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, з гэтага года актыўней плануецца прыцягваць сродкі арганізацый.

Пастановай замацавана даручэнне аказваць усебаковае садзейнічанне грамадзянам у будаўніцтве індывідуальных жылых дамоў. Гэта можа быць дасягнута за кошт пашырэння асартыменту прадукцыі індустрыяльнага домабудавання ў індывідуальным жыллёвым будаўніцтве, стварэння сістэмы паслуг па будаўніцтве такіх дамоў. У бягучым годзе будзе ўведзена 1,75 млн кв.м індывідуальнага жылля.

Усяго ж у бягучым годзе ў Беларусі пабудуюць 4 млн кв.м жылля - такі ж паказчык 2018 года. На ўзроўні мінулага года засталіся гранічныя нарматывы кошту 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання для аказання дзяржпадтрымкі малазабяспечаным грамадзянам пры атрыманні крэдытаў. Гранічны нарматыў у памеры Br718 прадугледжаны пры крэдытаванні ў адпаведнасці з указамі нумар 13 і нумар 240 і гранічны нарматыў Br940 - пры крэдытаванні па ўказе ад 2 верасня 1996 года нумар 346 "Аб некаторых мерах па развіцці жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

ЧЕ па фігурным катанні - 2019 Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні праходзіць з 21 па 27 студзеня на лёдзе "Мінск-Арэны".