Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Для паспяховай здачы ЦТ створаны належныя ўмовы - Петрышэнка

Грамадства 11.06.2019 | 17:11
У час цэнтралізаванага тэсціравання
У час цэнтралізаванага тэсціравання

11 чэрвеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Дзяржаўнай камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў і навучальнымі ўстановамі краіны створаны належныя ўмовы для таго, каб абітурыенты змаглі праявіць свае веды на ЦТ. Аб гэтым заявіў старшыня дзяржкамісіі, намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка сёння ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Створаны належныя ўмовы для таго, каб абітурыенты змаглі паказаць свае веды, не хвалюючыся адказаць на пытанні ў заданнях. Спадзяёмся, што паступяць найбольш дастойныя і сур'ёзна матываваныя на атрыманне вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі", - сказаў Ігар Петрышэнка.

У бягучым годзе на ЦТ зарэгістраваліся амаль 77 тыс. абітурыентаў. Больш за ўсё абітурыентаў збіраецца здаваць рускую мову і матэматыку - амаль 64 тыс і 42 тыс. адпаведна. Найменшая колькасць зарэгістравана на кітайскую і іспанскую мовы - 30 і 164. Тэсціраванне пройдзе па 15 прадметах.

Асаблівасць уступнай кампаніі бягучага года ў тым, што крыху зніжана патрэбнасць эканомікі ў спецыялістах юрыдычнага і эканамічнага профілю, але павялічана колькасць месцаў для паступаючых на спецыяльнасці ІТ-сферы, медыцынскай галіны, фізічнага выхавання і спорту, а таксама аграрнага профілю. "Цяпер выбудоўваем праграму, каб былі падрыхтаваны тыя спецыялісты, у якіх у большай ступені мае патрэбу краіна. Да гэтага пытання падыходзім гібка, разам з заказчыкамі і галінамі фарміруем план, распрацоўваем адпаведныя дакументы, каб навучыць студэнта неабходнаму", - дадаў віцэ-прэм'ер. Усяго ВНУ разлічваюць прыняць каля 55 тыс. абітурыентаў, сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы - больш за 40 тыс.

Намеснік прэм'ер-міністра расказаў аб змяненнях, якія могуць з'явіцца ў будучых уступных кампаніях. Так, разглядаецца пытанне, каб на завочнае навучанне прымаць тых, хто мае стаж работы па профілі не меншы за 10 месяцаў. Па асобных спецыяльнасцях можа быць прадугледжаны пазаконкурсны набор выпускнікоў аграрных класаў. Таксама могуць быць уведзены льготы для тых, хто прайшоў тэрміновую службу. "Усе гэтыя і іншыя прапановы цяпер толькі абмяркоўваюцца", - адзначыў Ігар Петрышэнка.

Ён таксама звярнуў увагу на забяспечанасць студэнтаў месцамі ў інтэрнатах. У Мінску ў мінулым і бягучым годзе пабудаваны два інтэрнаты на 1,2 тыс. і 1,8 тыс. месцаў. Цяпер ідзе актыўнае будаўніцтва інтэрнатаў для студэнтаў дзвюх ВНУ Гродна: медыцынскага і ГрДУ імя Янкі Купалы. "Пасля заканчэння будаўніцтва ўзровень забяспечанасці студэнтаў у краіне жыллём будзе 95 працэнтаў", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Старшыня КДК па Віцебскай вобласці Вадзім Заранкін, гаворачы пра арганізацыю ЦТ у рэгіёне, адзначыў, што ў КДК вобласці, а таксама ў Аршанскім і Полацкім міжраённых камітэтах дзейнічаюць гарачыя тэлефонныя лініі па пытаннях уступнай кампаніі. "Акрамя таго, у кожнай навучальнай установе, дзе праходзіць тэсціраванне, працуе камісія па кантролі. У нас у вобласці чатыры пункты тэсціравання - Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Віцебскі дзяржуніверсітэт імя П.М.Машэрава, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт і Аршанскі дзяржаўны механіка-эканамічны каледж. Кантактныя тэлефоны прадстаўнікоў камісій размешчаны ў гэтых установах на стэндах. Да іх можна звярнуцца, у тым ліку на мабільны тэлефон, і вырашыць свае пытанні", - сказаў Вадзім Заранкін.

Сёння абітурыенты здавалі першы тэст - па беларускай мове. Іспыты прадоўжацца да 1 ліпеня. Зарэгістравацца для праходжання ЦТ у рэзервовыя дні (6, 8, 10 ліпеня) можна з 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў БДУ, тут жа пройдзе тэсціраванне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.