Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2021, 12:51

Для бежанцаў на граніцы паступіла ўжо каля 150 т гуманітарнай дапамогі

8 снежня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Агульны аб'ём паступіўшай гуманітарнай дапамогі бежанцам на граніцы складае каля 150 т, паведаміў журналістам член Савета Рэспублікі Ігар Гедзіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння 31-ы дзень знаходжання бежанцаў у пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры на беларуска-польскай граніцы. Увесь гэты час беларусы стараюцца забяспечыць ім камфортныя ўмовы пражывання.

"Агульны аб'ём паступіўшай гуманітарнай дапамогі складае каля 150 т, у тым ліку прадуктаў харчавання амаль 80 т, малочнай прадукцыі 20 т. Паступіла каля 9 тыс. адзінак адзення. І гэты працэс прадаўжаецца", - адзначыў сенатар.

Паводле яго слоў, сёння ў ТЛЦ дзень праходзіць спакойна, па раскладзе ў бежанцаў - наведванне палявой лазні жанчынамі і дзецьмі. Беларускім Чырвоным Крыжам арганізавана клоўнатэрапія для дзяцей.

"За мінулыя суткі амаль 90 чалавек звярнуліся па кансультатыўную меддапамогу. Адно дзіця і трое дарослых, якія знаходзяцца на лячэнні ў абласной установе аховы здароўя. Іх стан стабільны, - сказаў Ігар Гедзіч. - Нягледзячы на маразы, у ТЛЦ забяспечваюцца прымальныя ўмовы для знаходжання людзей. Пры неабходнасці аказваецца не толькі медыцынская дапамога, але і псіхалагічная".

На гэты момант, паводле ацэнкі сенатара, у ТЛЦ знаходзіцца каля тысячы бежанцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі