ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 студзеня 2020, 12:32

Для арганізацый распрацаваны рэкамендацыі па стварэнні сістэмы кіравання аховай працы

Фота з архіва
Фота з архіва

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны загадам ад 30 снежня 2019 года нумар 108 зацверджаны рэкамендацыі па распрацоўцы сістэмы кіравання аховай працы ў арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы і сацабароны.

"Закон абавязвае наймальніка распрацоўваць, укараняць і падтрымліваць функцыянаванне сістэмы кіравання аховай працы (СКАП). Гэта сістэма для выяўлення небяспекі, ацэнкі прафесійных рызык і вызначэння мер кіравання імі, аналізу рэзультатыўнасці такіх мер. Таксама сістэма прадугледжвае распрацоўку і рэалізацыю мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы, - растлумачылі ў міністэрстве. - Аднак чым кіравацца пры стварэнні СКАП, ведаюць не ўсе наймальнікі. Таму і былі падрыхтаваны метадычныя рэкамендацыі - каб пазбегнуць розначытанняў".

У рэкамендацыях адлюстраваны асноўныя напрамкі работы па ахове працы, якімі павінны быць мерапрыемствы па папярэджанні прафесійных рызык. Дадзены падказкі для вызначэння паўнамоцтваў службовых асоб па пытаннях аховы працы, кантролі за выкананнем мер па прафілактыцы вытворчага траўматызму і іх эфектыўнасці. Пазначана, што асабістая адказнасць работнікаў за выкананне патрабаванняў па ахове працы можа быць узмоцнена з дапамогай персаніфікаванага ўліку дапускаемых імі парушэнняў такіх патрабаванняў.

Акрамя таго, у рэкамендацыях закладзены падыходы да арганізацыі прафілактыкі вытворчага траўматызму, якія аб'ядноўваюць тры напрамкі - бяспеку, гігіену працы і дабрабыт работнікаў на ўсіх узроўнях вытворчасці, прадугледжаныя ў канцэпцыі "Нулявы траўматызм" (Vision Zero).

Паводле даных Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы, у 2019 годзе ў арганізацыях рэспублікі загінулі 611 работнікаў, пры гэтым смерць 470 з іх не звязана з вытворчасцю. Папярэдне ўстаноўлена, што смяротныя траўмы, звязаныя з вытворчасцю, атрымаў 141 чалавек, у тым ліку 63 па віне наймальніка. У момант гібелі 23 работнікі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. Таму ўдасканаленне сістэм кіравання аховай працы, павышэнне асабістай адказнасці работнікаў і выключэнне халатнага стаўлення службовых асоб з'яўляюцца важнымі задачамі, падкрэслілі ў Мінпрацы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі