Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2020, 09:36

ДКСЭ прапануе абмеркаваць патрабаванні да матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў правядзення экспертыз

25 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз вынес на грамадскае абмеркаванне праект пастановы "Аб патрабаваннях да матэрыяльна-тэхнічнай базы і ўмоў правядзення судовых экспертыз па іх відах (падвідах)", паведамілі БЕЛТА ў ДКСЭ.

Праектам зацверджаны адзіныя для ўсіх судова-экспертных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія займаюцца судовымі экспертызамі, патрабаванні да ўмоў іх правядзення, а таксама пералік прыбораў, абсталявання, праграмнага забеспячэння, неабходнага для гэтых мэт. Цяпер патрабаванні да матэрыяльна-тэхнічнай базы вызначаны толькі для ліцэнзіятаў.

Разам з тым у адпаведнасці з профільным законам правядзенне судовых экспертыз дапускаецца выключна пры наяўнасці матэрыяльна-тэхнічнай базы, неабходнай для канкрэтнага віду (падвіду), і прызначаных для гэтага ўмоў. Адсутнасць такіх з'яўляецца адной з падстаў вяртання пастановы аб назначэнні судовай экспертызы без выканання.

Вынесены на абмеркаванне праект распрацаваны для забеспячэння палажэнняў закона аб судова-экспертнай дзейнасці і накіраваны на ўдасканаленне прававых адносін у гэтай сферы.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць на Прававым форуме Беларусі па 4 кастрычніка.

Раней ДКСЭ прапанаваў абмеркаваць праекты пастаноў "Аб кваліфікацыйных катэгорыях" і "Аб парадку распрацоўкі, апрабавання і ўкаранення новых экспертных методык".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі