Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лістапада 2022, 18:53

ДКНТ расказаў, як будзе праводзіцца экспертыза бізнес-праектаў

28 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях устанавіў парадак правядзення экспертызы бізнес-праектаў. Гэта прадугледжана пастановай ДКНТ ад 12 кастрычніка 2022 года нумар 14, афіцыйна апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Дакументам вызначаны парадак правядзення экспертызы бізнес-праектаў да прыняцця рашэння аб рэгістрацыі (прадаўжэнні тэрміну дзеяння рэгістрацыі) юрыдычнай асобы ў якасці суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.

Для правядзення экспертызы ДКНТ на бязвыплатнай аснове прыцягвае незалежнага эксперта, які з'яўляецца спецыялістам у пытаннях інавацыйнай дзейнасці. Пры гэтым не дапускаецца сумяшчэнне адной асобай пасады эксперта і работніка заяўніка або заснавальніка заяўніка.

Пры правядзенні экспертызы бізнес-праектаў экспертам ацэньваецца актуальнасць і значнасць бізнес-праекта для развіцця інавацыйнай дзейнасці, тэхнічная, тэхналагічная, фінансавая, арганізацыйная магчымасць і мэтазгоднасць рэалізацыі бізнес-праекта ў намечаных умовах ажыццяўлення дзейнасці юрыдычнай асобы, канкурэнтаздольнасць вырабляемых тавараў (работ, паслуг), перспектыўнасць рынкаў збыту, эфектыўнасць стратэгіі маркетынгу юрыдычнай асобы, а таксама эфектыўнасць і ўстойлівасць бізнес-праекта.

Па выніках разгляду прадстаўленых дакументаў экспертам на працягу 7 каляндарных дзён з моманту іх атрымання рыхтуецца экспертнае заключэнне, якое прадстаўляецца ў ДКНТ, а затым накіроўваецца заяўніку. У выпадку адмоўнага заключэння эксперта або пры наяўнасці заўваг заяўнік мае права дапрацаваць бізнес-праект і прадставіць яго ў ДКНТ на працягу 14 каляндарных дзён з дня атрымання ім адпаведнага заключэння.

Пастанова ўступіла ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі