Фота Мінабароны
19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Таджыкістане прайшлі другія штабныя перагаворы па арганізацыі і правядзенні сумеснага вучэння з Міратворчымі сіламі АДКБ "Непарушнае братэрства-2025" і спецыяльнага вучэння з сумесным фарміраваннем радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны і медыцынскага забеспячэння АДКБ "Бар'ер-2025". Абодва вучэнні запланаваны на заключным этапе сумеснага аператыўна-стратэгічнага вучэння "Баявое братэрства - 2025". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінабароны.
На перагаворах разгледжаны і ўзгоднены задумы вучэнняў, склады камандавання і нацыянальных кантынгентаў, парадак розыгрышу практычных дзеянняў, а таксама пытанні ўсебаковага забеспячэння. Удзельнікі перагавораў правялі рэкагнасцыроўку раёна вучэнняў на палігоне Фахрабад. На вучэннях "Непарушнае братэрства - 2025" і "Бар'ер-2025" плануецца адпрацоўка дзеянняў міратворчай аперацыі Калектыўнымі міратворчымі сіламі АДКБ і ліквідацыі крыніц біялагічных пагроз.
Актыўная фаза вучэння "Непарушнае братэрства - 2025" пройдзе ў сумешчаным фармаце з заключным этапам сумеснага антытэрарыстычнага вучэння кампетэнтных органаў дзяржаў - удзельніц СНД "Садружнасць Антытэрор - 2025".-0-