9 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты разгледзяць законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і зделак з ёй" у другім чытанні да канца года, паведаміў журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Андрэй Балыш, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння праходзіць пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы. Парламентарыі разгледзяць ход падрыхтоўкі да другога чытання законапраекта "Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй". На пасяджэнні будзе абмяркоўвацца пытанне аб мэтазгоднасці надзялення натарыуса, які засведчыў здзелку з нерухомай маёмасцю, дадатковымі паўнамоцтвамі ў сферы дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці, правоў на яе і здзелак з ёй, магчымыя механізмы аптымізацыі працэдур, звязаных з дзяржаўнай рэгістрацыяй.

"Калі мы сёння аператыўна прымем тыя варыянты, якія прапаноўваем, то думаю, што да 1 снежня гэты законапраект будзе прыняты ў другім чытанні", - адзначыў Андрэй Балыш.-0-
Фота Паўла Арлоўскага