29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заключнае пасяджэнне восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання адбудзецца 30 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У ходзе пасяджэння плануецца разгледзець два законапраекты ў першым чытанні - "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" і "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь".-0-