Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2024, 12:09

Дэпутаты разгледзяць у другім чытанні законапраект па пытаннях адукацыі

Фота з архіва
Фота з архіва
13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь адбудзецца 14 лістапада ў Авальнай зале Дома ўрада пад старшынствам спікера Ігара Сергяенкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Палаце прадстаўнікоў.

У другім чытанні плануецца разгледзець праекты законаў "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адукацыі", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ліцэнзаванні", "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб каштоўных металах і каштоўных камянях".

У адным чытанні - наступныя законапраекты: "Аб далучэнні Рэспублікі Беларусь да статута Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай абароны", "Аб ратыфікацыі пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне аб прынцыпах і падыходах ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю (нагляду) за выкананнем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў мэтах гарманізацыі заканадаўства дзяржаў - членаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў названай сферы ад 16 лютага 2021 года", "Аб ратыфікацыі пратакола паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Азербайджанскай Рэспублікі аб узаемным прымяненні электронных сістэм сертыфікацыі паходжання тавараў".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі