Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2018, 12:24

Дэпутаты разгледзяць 17 мая дэкрэт аб садзейнічанні занятасці

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэкрэт ад 25 студзеня 2018 года нумар 1 аб садзейнічанні занятасці будзе разглядацца 17 мая на пасяджэнні чацвёртай сесіі Палаты прадстаўнікоў шостага склікання, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

Усяго ў пералік пытанняў для разгляду на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў уключаны дзевяць законапраектаў. "У першым чытанні плануецца разгледзець праект закона "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін". У другім - папраўкі ў закон аб абароне правоў спажыўцоў, у Паветраны кодэкс", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, плануецца ратыфікаваць шэраг міжнародных дагавораў. У іх ліку беларуска-грузінскае міжурадавае пагадненне аб абмене і ўзаемнай абароне сакрэтнай інфармацыі, пратакол аб унясенні змяненняў у пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у СНД ад 20 лістапада 2009 года. Заканадаўцы маюць намер таксама разгледзець пытанне аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення паміж Беларуссю і Мазамбікам аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю, мемарандума аб узаемаразуменні паміж урадамі Беларусі і Намібіі аб супрацоўніцтве ў барацьбе са злачыннасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі