Сцяг Субота, 13 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 студзеня 2025, 12:27

Дэпутаты прынялі законапраект аб дарожным руху ў другім чытанні

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні другой сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены Саветам Міністраў 17 снежня і прыняты Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні 10 студзеня 2025 года. Законапраект накіраваны на ўдасканаленне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры прадастаўленні права кіравання колавым трактарам і самаходнай машынай.

У прыватнасці, праектам закона прапануецца зніжэнне ўзросту асобы, якая можа атрымаць права кіравання самаходнай машынай сельскагаспадарчага прызначэння (катэгорыя F), з 18 да 17 гадоў і павелічэнне максімальна дапушчальнай магутнасці рухавіка для колавых трактароў і самаходных машын катэгорый С, D, Е, F.

Законапраектам таксама прадугледжана, што не спатрэбіцца замена раней выдадзеных вадзіцельскіх пасведчанняў на права кіравання колавым трактарам, самаходнай машынай. Такія пасведчанні захоўваюць сваё дзеянне на працягу тэрміну, на які яны былі выдадзены, і пацвярджаюць права кіравання колавымі трактарамі, самаходнымі машынамі катэгорый, пазначаных у гэтых пасведчаннях.

З улікам прапановы, выказанай дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у ходзе разгляду гэтага законапраекта ў першым чытанні, для апертыўнай рэалізацыі прапанаваных навацый у яго ўнесены змяненні, накіраваныя на скарачэнне тэрміну ўступлення ў сілу закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху" з шасці месяцаў да двух.
Намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун ад імя міністэрства выказаў удзячнасць дэпутатам за аператыўны разгляд і прыняцце Палатай прадстаўнікоў законапраекта "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб дарожным руху". "Законапраект накіраваны на павышэнне эфектыўнасці вытворчай практыкі студэнтаў і навучэнцаў у сельгасарганізацыях, а таксама на паляпшэнне забеспячэння сельгасгаліны кадрамі механізатараў", - сказаў ён.

"Закладзеныя законапраектам падыходы сфармуляваны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання з улікам прапаноў, што паступілі ад Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства ўнутраных спраў і іншых зацікаўлных дзяржаўных органаў. Пры дапрацоўцы праекта ў Палаце прадстаўнікоў удакладнены палажэнні, якія датычацца тэрмінаў уступлення закона ў сілу праз два месяцы пасля яго афіцыйнага апублікавання. За што асаблівая ўдзячнасць. Гэта дазволіць у сезон масавых палявых работ задаволіць патрэбнасці ў дадатковай колькасці механізатарскіх кадраў за кошт прыцягнення практыкантаў ВНУ і каледжаў для выканання такіх сельгасаперацый, як узворванне, баранаванне, пасяўныя работы, культывацыя, апрацоўка, пасадка, нарыхтоўка зялёнай масы, уборка і вываз ураджаю. Гэта дазволіць выконваць усе работы ў агратэхнічныя тэрміны, што будзе садзейнічаць захаванню ўраджаю", - адзначыў намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі