ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2023, 12:01

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні законаў па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў. Ён накіраваны на ўпарадкаванне прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян, павышэнне ўзроўню іх удзелу ў дзяржаўных расходах, стварэнне справядлівай сістэмы падаткаабкладання і канкурэнтнага асяроддзя паміж рознымі арганізацыйна-прававымі формамі мікрабізнесу, недапушчэнне схем незаконнай мінімізацыі падатковых абавязацельстваў, а таксама на ўмацаванне даверу ў сістэме "прадпрымальнік - дзяржава", "прадпрымальнік - спажывец".

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў
Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў

Законапраектам змяняюцца падыходы да рэгламентацыі прадпрымальніцкай дзейнасці грамадзян і ўстанаўліваецца адказнасць за парушэнне парадку і ўмоў яе ажыццяўлення. Замацоўваюцца новыя крытэрыі аднясення фізічных і юрыдычных асоб да адпаведнай катэгорыі суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва і пацвярджэнне іх статусу праз адпаведны рэестр. Устанаўліваюцца пераходныя палажэнні, звязаныя са змяненнем умоў ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, у тым ліку парадак стварэння індывідуальным прадпрымальнікам камерцыйнай арганізацыі з адным удзельнікам. Дэлегуюцца ўраду правы на вызначэнне: парадку прадастаўлення дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб'ектам МСП і суб'ектам інфраструктуры падтрымкі МСП; парадку фарміравання і вядзення реэстра суб'ектаў МСП; пераліку відаў дзейнасці, дазволеных для ажыццяўлення ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і ў рамках самастойнай прафесійнай дзейнасці.

Прыняцце праекта закона дасць магчымасць трансфармаваць інстытут малога прадпрымальніцтва, упарадкаваць умовы для дзейнасці яго суб'ектаў і стварыць у гэтым сегменце роўныя канкурэнтныя магчымасці па відах дзейнасці незалежна ад арганізацыйна-прававой формы, павысіць ступень удзелу абноўленага складу суб'ектаў малога прадпрымальніцтва ў фінансаванні дзяржаўных расходаў, стварыць зразумелыя ўмовы для вядзення бізнесу, спрасціць адміністраванне бізнес-працэсаў.-0-

Фота Віталя Піваварчыка

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі