Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2021, 15:04

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні пятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Змяненні прадугледжваюць магчымасць правядзення выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 29-га склікання адначасова з правядзеннем выбараў у Палату прадстаўнікоў восьмага склікання.

27 мая 2021 года Прэзідэнтам у адпаведнасці з ч.1 арт.99 і арт.138 Канстытуцыі ў Палату прадстаўнікоў унесены праект закона "Аб змяненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". На падставе арт.170 рэгламента Палаты прадстаўнікоў для падрыхтоўкі законапраекта створана спецыяльная камісія.

Спецыяльнай камісіяй законапраект накіроўваўся ў пастаянныя камісіі і на заключэнне ў галоўнае прававое ўпраўленне Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў. Паступіўшыя ад галоўнага прававога ўпраўлення Сакратарыята Палаты прадстаўнікоў заўвагі, якія маюць тэхнічны характар, былі ўлічаны ў тэксце праекта закона.

Канчаткова падрыхтаваны да разгляду ў першым чытанні законапраект быў накіраваны Прэзідэнту. Заўваг не паступіла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі