ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 7 жніўня 2022
Мінск Малавоблачна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 чэрвеня 2022, 14:57

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні законапраект аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты на пасяджэнні восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання прынялі ў першым чытанні законапраект "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праект закона ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў 23 мая. Ён падрыхтаваны ўрадам у мэтах выканання даручэння Прэзідэнта для аказання падтрымкі ініцыятыў маладзёжных грамадскіх арганізацый або ініцыятыўных груп маладых грамадзян - мерапрыемстваў, маладзёжных праектаў, накіраваных на рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

"Уводзіцца новы напрамак дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі - дзяржаўная падтрымка маладзёжных ініцыятыў. Пашыраны падыходы да аказання падтрымкі маладзёжных грамадскіх арганізацый шляхам выдзялення на конкурснай аснове бюджэтных сродкаў на рэалізацыю маладзёжных ініцыятыў, ініцыяваных маладзёжнымі грамадскімі арганізацыямі, зарэгістраванымі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, або ініцыятыўнымі групамі з ліку маладых грамадзян. З улікам падыходаў, выпрацаваных на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы ў верасні 2021 года, каардынатарам рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў прапануецца вызначыць БРСМ, - расказаў намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай, прадстаўляючы ў Авальнай зале дакумент. - Прыняцце гэтай нормы дасць магчымасць шырэй укараняць запатрабаваныя моладдзю формы і метады работы, павысіць матывацыю маладзёжных грамадскіх арганізацый, асобных маладых грамадзян, іх уключэнне ў існуючыя сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя і іншыя працэсы".

Моладзь - найбольш дынамічная частка грамадства, стратэгічны і сацыяльны рэсурс краіны, здольны зрабіць яе яшчэ больш паспяховай і канкурэнтаздольнай, дадаў член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Павел Міхалюк. "Сёння існуе дакладнае разуменне з боку ўсіх галін улады ў неабходнасці забеспячэння паўнацэннага прававога і сацыяльнага статусу маладых грамадзян, абароны іх правоў і свабод, стварэнне прававых, эканамічных, арганізацыйных умоў і гарантый для самарэалізацыі маладога чалавека, развіцця маладзёжных аб'яднанняў, рухаў і ініцыятыў", - сказаў ён.

Выяўленне і падтрымка маладзёжных ініцыятыў прызначаны садзейнічаць рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, падкрэсліў дэпутат. "Таму вельмі важна, каб моладзь, маладзёжныя арганізацыі, выступаючы з ініцыятывамі і праектамі, якія ўлічваюць не толькі іх інтарэсы, але і інтарэсы грамадства, дзяржавы, якія змяшчаюць патрыятычную накіраванасць, мелі дакладную нарматыўную прававую базу. Палажэнні праекта закона якраз і накіраваны на больш поўнае і комплекснае прававое рэгуляванне грамадскіх адносін у галіне дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі", - адзначыў ён.

Праектам закона, у прыватнасці, прапануецца: абнавіць паняційны апарат, унесці змяненні, якія ўдакладняюць вызначэнне мэт дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, пашырыць паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі ў частцы рэалізацыі асобных напрамкаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, замацаваць новы напрамак дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі - дзяржаўная падтрымка маладзёжных ініцыятыў, канкрэтызаваць меры па садзейнічанні фарміраванню здаровага ладу жыцця моладзі, пашырыць падыходы да аказання падтрымкі маладзёжных грамадскіх арганізацый.

"Усё гэта дасць магчымасць павысіць якасць работы з моладдзю, сфарміраваць дакладнае ўяўленне ў пытаннях выяўлення, падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў", - дапоўніў Павел Міхалюк.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі