Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2020, 11:37

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні праекты новых КоАП і ПВКоАП

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў прыняла сёння ў першым чытанні праекты новых Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадставіў законапраекты ў Авальнай зале дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў. Галоўнай асаблівасцю новых кодэксаў ён назваў іх прафілактычны і папераджальны характар.

Пры распрацоўцы праекта КоАП уведзена катэгарызацыя правапарушэнняў па ступені грамадскай шкоднасці і цяжару наступстваў. Усе адміністрацыйныя правапарушэнні падзелены на тры катэгорыі. Так, ёсць адміністрацыйныя правіннасці, іх 197. "Да іх прапануецца адносіць правапарушэнні, за якія можа быць накладзена спагнанне ў выглядзе штрафу на фізічную асобу - не больш за 10 базавых велічынь, на ІП - 25 БВ, на юрыдычных асоб - 50 базавых", - расказаў Вадзім Іпатаў.

Наступная катэгорыя - значныя адміністрацыйныя правапарушэнні. Такіх складоў 503. За іх прадугледжаны больш высокі штраф, канфіскацыя, дэпартацыя. За грубыя адміністрацыйныя правапарушэнні (50 складоў) чалавеку пагражае адміністрацыйны арышт, пазбаўленне права займацца пэўнай дзейнасцю, а таксама крымінальная адказнасць за паўторнасць.

Сістэмна перагледжаны і дыферэнцыраваны адміністрацыйныя спагнанні. Уведзены інстытут прафілактычных мер, пашыраны пералік падстаў для вызвалення ад адміністрацыйнай адказнасці. "Сёння папярэджанне можа прымяняцца па 236 складах з 896 (26,3 працэнта). Згодна з новым кодэксам яго можна будзе прымяняць у 96,7 працэнта выпадкаў. Такім чынам ствараецца прававая аснова для бесканфліктнага і справядлівага прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым за грубыя правапарушэнні, звязаныя з хуліганствам, крадзяжамі, насільнымі дзеяннямі, масавымі беспарадкамі і да т.п., захоўваюцца строгія меры рэагавання аж да арышту", - звярнуў увагу Вадзім Іпатаў.

Палажэнні Асаблівай часткі праекта КоАП у параўнанні з дзеючым кодэксам комплексна перапрацаваны. Выключаны неактуальныя і фармальныя склады адміністрацыйных правапарушэнняў.

Старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Палаты прадстаўнікоў Святлана Любецкая, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыла, што адміністрацыйнае заканадаўства павінна адпавядаць узроўню развіцця грамадства, улічваць лепшыя сусветныя практыкі. "КоАП і ПВКоАП павінны адпавядаць бягучаму моманту і запатрабаванню грамадства на справядлівасць, разумныя падыходы да рэгулявання штодзённага жыцця", - дадала яна.

Парламентарый падкрэсліла прынцыповы адыход ад карнага ўхілу адміністрацыйнага заканадаўства. Плануецца, што яно пачне працаваць з пачатку новага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі