Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2020, 12:30

Дэпутаты прынялі ў першым чытанні папраўкі ў закон аб персаніфікаваным уліку ў сацстрахаванні

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты прынялі сёння ў першым чытанні змяненні ў закон аб індывідуальным (персаніфікаваным) уліку ў сістэме дзяржаўнага сацыяльнага страхавання. Асноўныя змяненні датычацца змястоўнай часткі індывідуальнага асабовага рахунка, паведаміў, прадстаўляючы законапраект у Авальнай зале, першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, індывідуальны асабовы рахунак плануецца дапоўніць расшыранымі звесткамі аб працоўнай дзейнасці (форма працоўных адносін, прычына звальнення і г.д.). Такія звесткі створаць аснову для пераходу да электроннай працоўнай кніжкі.

Акрамя таго, плануецца пазначаць перыяды атрымання штомесячнай даплаты замест прафесійнага пенсійнага страхавання, дату назначэння, атрымання пенсіі і дапамогі. Гэта дасць магчымасць аператыўна фарміраваць комплексныя даныя, кантраляваць расходаванне сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання.

У Мінпрацы і сацабароны адзначылі істотны рост патрэбнасці ў выкарыстанні даных персаніфікаванага ўліку, якія звязаны з абаронай правоў і выканання дзяржаўных гарантый па аплаце працы работнікаў у частцы забеспячэння яе ўзроўню не ніжэйшага за мінімальную зарплату. Мэта - забяспечыць эфектыўны маніторынг рынку працы.

Цяпер у сістэме персаніфікаванага ўліку адкрыта больш за 8 млн індывідуальных асабовых рахункаў.

Як паведамлялася, закон аб персаніфікаваным уліку ў сацстрахаванні прыводзіцца ў адпаведнасць з указам нумар 48 "Аб павышэнні ўзроўню сацыяльнай абароны грамадзян у сувязі з прызывам на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве". Згодна з указам з 1 студзеня 2020 года ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацыяльнаму страхаванню на выпадак дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты карміцеля. Законапраект уносіць змяненні ў палажэнне аб выплаце абавязковых страхавых узносаў. Пералічаць іх будзе не сам ваеннаслужачы, а тая арганізацыя або воінская часць, у якой ён будзе праходзіць службу. Вызначаюцца перыяды службы, якія будуць залічвацца ў страхавы стаж.-0-

Фота Сяргея Шэлега

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі